Дзень роднай мовы ў дзіцячым садку.

22.02.2024

21 лютага ў дзіцячым садку прайшоў дзень роднай мовы. Дзень выдаўся цікавым і пазнавальным.

Выхаванцы старэйшай групы №5пазнаёміліся з культурнай і нацыянальнай разнастайнасцю сваёй краіны, асаблівасцях знешняга выгляду людзей свайго народа, іх нацыянальнага адзення, традыцый, умовах жыцця.

Сёння дзень выхаванцаў старэйшай групы №2 пачаўся незвычайна. Бацькі і іх дзеці размаўлялі толькі на беларускай мове, потым бацькі падзяліліся з дзецьмі сваімі любімымі словамі па- беларуску. Зарадка адбылася з прагаворваннем слоў на беларускай мове да беларускіх народных гульняў " Іванка", "Свінка".

У выхаванцаў старэйшай групы №2 збылася мара - экскурсія ў бібліятэку. Там дзеці пазнаёміліся з прафесіяй бібліятэкара. Гаспадарыні бібліятэкі пагулялі ў гульню " Перакладчыкі", а потым распавядалі дзецям, колькі цікавых беларускіх казак можна знайсці на паліцах бібліятэкі.

  

Дзень роднай мовы ў выхаванцаў сярэдняй групы №6 пачаўся з распавяду пра творчасць беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Затым выхаванцы  прынялі ўдзел у гульні "Літаратурнае падарожжа".На прыпынку "Загадкавы" сустрэліся з Дзедам Усяведам, які прапанаваў свае беларускія загадкі.
На прыпынку"Казачны" дзеці слухалі беларускую народную казку "Ліса і Цецярук".

Разам з Дзедам Усяведам на прыпынку "Гульнявая" гулялі ў беларускую народную гульню "У ката".

Дзень роднай мовы ў выхаванцаў сярэдняй групы №4 пачаўся з разглядванне  выставы кніг  на роднай мове.

Пазнаёміліся з беларускай пісьменніцай, Кацярынай Хадасевіч-Лісавая і з яе  апавяданнем "Вухуцік".