Сустракаем свята Дажынкі

28.09.2023
28.09.2023
Добра, што ёсць такое свята, дзе можна выказаць падзяку ўсім працавітым людзям за спелае збожжа, за бялюткую муку, за смачны хлеб!
Выхаванцы старэйшых груп у рухомых гульнях далучыліся да нацыянальнай культуры спадчыны і развілі фізічныя якасці. У гульнях дзеці збіралі каласкі, а потым вязалі іх у снапы, малацілі зярно і пяклі каравай! Гучала музыка, прыказкі і прымаўкі пра хлеб і працу. Усім вельмі спадабалася!