Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы ў малодшых групах

21.02.2023

21.02.2023

Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы было цікавым для выхаванцаў другіх малодшых груп. Дзеці пазнаёміліся з беларускай народнай казкай " Муха-пяюха", паглядзелі беларускую народную казку "Каза - манюка", дзе гучала родная мова.З вялікім задавальненнем выхаванцы абмяркоўвалі характары герояў казкі "Коцік, пеўнік і лісіца ". Разам з героямі казкі гулялі ў гульню "Па слядах лісічкі ", дзе дапамаглі пеўніку знайсці хатку лісы.