Па сцяжынках гісторыі роднага пасёлка.

18.11.2022

Традыцыйнай формай знаёмства будучых першакласнікаў са школай з'яўляюцца экскурсіі ў школу. На гэтым тыдні выхаванцы Чысцінскага яслі-саду Маладзечанскага раёна наведалі школьны краязнаўчы музей, дзе настаўніца беларускай мовы і літаратуры Паўлавец Раіса Пятроўна правяла цікавую і пазнавальную экскурсію. З асаблівай увагай дзеці слухалі Раісу Пятроўну, апавед быў напоўнены глыбокім зместам і цікавымі звесткамі з гісторый роднага пасёлка Чысць. Выхаванцы з захапленнем і дзіцячай непасрэднасцю разглядалі экспазіцыю “Беларуская хатка”: прадметы побыту, вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, адзенне, абутак і іншае. Дзеці ахвотна разглядалі фотаздымкі, экспанаты, задавалі пытанні, распавядалі гісторыі з асабістага жыцця. На некаторых фотаздымках знаходзілі сваіх родных і знаёмых. Стваральнікам музея ўдалося зберагчы першыя здымкі нашага  пасёлка Чысць: вуліцы, школа, бальніца, настаўнікі. Гэты музей - вялікі скарб для будучых пакаленняў! Тут можна дакрануцца да гісторыі роднага краю, да знаемых мясцін і пабудоў, пазнаеміцца з прозвішчамі людзей, што назаўжды  пакінулі свой след у гісторыі малой радзімы, краіны ўвогуле.

Дзіцячы дапытлівы позірк, усмешка, нежаданне пакідаць музей, фотаздымкі на памяць - вось вынік нашай экскурсіі!

Мы сказалі школьнаму краязнаўчаму музею: “Да сустрэчы!”