Дзень роднай мовы!

21.02.2022

Сёння ў дзіцячым садку прайшоў Дзень беларускага адзінства. Дзеці пазнаёміліся з выдатнымі мясцінамі свайго пасёлка: бібліятэкай, музычнай школай, домам культуры, паліклінікай. У малодшай групе прайшоў занятак па маляванні дзе кожны з выхаванцаў праявіў сваю фантазію. Нехта намаляваў бальніцу, нехта бібліятэку. Кожны выбраў куточак па душы для маляваня. 

Сёння  адбыліся экскурсiі у мiнулае: дзецi наведалi беларускую хатку.Яны пазнаёмiлiся з жыццём i побытам сваiх продкаў, дакранулiся да рэчаў,якiя назаўжды застануцца ў гiсторыi беларускага народa!
У другой малодшай групе арганізавалі віктарыну "Разам з казкою мы расцам", дзе дзеці пазнаёміліся з рознымі беларускімі казкамі, героямі. Выхаванцы з задавальненнем паўтаралі словы на беларускай мове, новыя выразы, разыгрывалі кароткія сюжэты.
У вольны час дзецям былi прапанаваны дыдактычныя гульнi,накiраваныя на развiццё беларускага маўлення i пашырэнню ўяўленняў  аб родных мясцiнах.