Практыкум «Лялька-абярэг»

21.10.2021

Практыкум «Лялька-абярэг»

Лялька - першая сярод цацак. Яна вядомая з глыбокай старажытнасці і застаецца самай любімай цацкай дзяўчынак. Лялька "жыве" побач з чалавекам, змяняецца з часам, адказваючы патрабаванням і павевам моды.

"Хто ў лялькі не гуляў, той шчасця не бачыў" - абвяшчае народная мудрасць. У лялькі дзеці гулялі раней, гуляюць сёння і будуць гуляць заўсёды. Нашы продкі лічылі, што чым даўжэй і больш дзіця гуляе, тым шчаслівей будзе яго жыццё.

Лялька гэта не проста дзіцячая цацка, гэта неад'емная частка народнага жыцця, выхавання, перадачы жыццёвых каштоўнасцяў і старажытных абрадаў. З спрадвечных часоў майстрамі было асвоена мастацтва вырабу такіх лялек, якія ўвабралі ў сябе ўсе культурныя традыцыі і звычаі Беларусі.

Лічылася, што лялькі, зробленыя сваімі рукамі, валодаюць магічнымі ўласцівасцямі. Нашы продкі верылі, што лялькі здольныя адганяць злых духаў і прыносіць шчасце ў дом. Да лялькаў ставіліся беражліва, іх захоўвалі, перадавалі ад мамы да дачкі, некаторым было больш стагоддзя. У хатах налічвалася да сотні лялек.

У рамках правядзення Дня нацыянальнай мовы выхавальнікі ўстановы пазнаёміліся з прэзентацыяй "Лялька-абярэг" і самі вырабілі лялькі. Усе ўдзельнікі практыкума атрымалі масу ўражанняў і задавальнення.